Салата «Вытанчаная лэдзі»
Спатрэбіцца: курынае філе — 300 г, агуркі свежыя — 150 г, кансерваваны гарошак — 150 г, смятана — 150 г, некалькі галінак кропу, соль на смак.
Курынае філе адварыць на працягу 20 хвілін з моманту закіпання. Астудзіць. Агуркі і курынае філе парэзаць сярэднімі кубікамі, кроп — дробна. Скласці ў салатнік філе, агуркі, кроп, гарошак. Дадаць смятану, пасаліць, змяшаць і можна частавацца.
Бульба «Прасцей простага»
Старанна вымыйце бульбу, зрабіце зверху надрэзы. У іх можна ўкласці лустачкі сыру, бекону або вяндліны. Памазаць усё алеем, паперчыць, пасаліць і паставіць у разагрэтую да 220 градусаў духоўку на 40 хвілін.
Аўсянае печыва з «п'янымі» разынкамі
Спатрэбіцца: масла — 100 г; цукар — 150 г; ванільны экстракт — 1-2 кроплі ці пачачак ваніліну; вада або малако — 3 ст. л.; яйка — 1 шт.; мука пшанічная — 100 г; аўсяныя шматкі — 250 г; разрыхляльнік цеста — 1 ч. л.; разынкі — 200 г; каньяк — 50 мл.
Разынкі замачыць у каньяку на ноч, затым адкінуць на сіта і абсушыць. Калі каньяку недастаткова, каб разынкі цалкам у ім патанулі, дадаць трохі цёплай вады.
Размякчанае масла ўзбіць з цукрам у пышную масу. Дадаць яйка, ванільны экстракт і яшчэ раз узбіць. Прасеяць у міску муку і разрыхляльнік, дадаць аўсяныя шматкі, 3 сталовыя лыжкі вады ці малака і змяшаць.
Злучыць аўсяную сумесь з масленай сумессю, дадаць разынкі і змяшаць.
З атрыманага цеста лыжкай сфармаваць шарыкі, выкласці іх на бляху, пакрытую пергаментам, на адлегласці 3-4 см адзін ад аднаго і злёгку прыціснуць лыжкай.
Выпякаць 15—18 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.
Умелыя ручкі!
Марныя расходы
За якія функцыі бытавой тэхнікі не варта пераплачваць
Пыласос
Патрэбныя функцыі:
Непатрэбныя:
Блэндар (стацыянарны)
Патрэбныя функцыі:
Непатрэбныя:
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta