Былы гулец зборнай Англіі Фрэнк Лэмпард можа стаць новым галоўным трэнерам "Чэлсі". Пра гэта паведамляе Sport Mediaset [1].
Па дадзеных крыніцы, кіраўніцтва клуба разгледзела магчымыя варыянты і схіляецца да варыянту з прызначэннем Лэмпарда ўжо гэтым летам. На дадзены момант Лэмпард узначальвае "Дэрбі", з якім заняў шостае месца ў другім па сіле англійскім дывізіёне і яшчэ можа прабіцца ў АПЛ праз матчы плэй-оф.
Нагадаем, Лэмпард гуляў за "Чэлсі" з 2001 па 2014 гады, з'яўляецца легендай клуба і любімцам фанатаў.
Раней стала вядома, што кіраўніцтва "Чэлсі" плануе звольніць Маўрыцыа Сары, незалежна ад выніку каманды ў фінале Лігі Еўропы.
Спасылкі
[1] https://www.sportmediaset.mediaset.it/mercato/calcioestero/il-chelsea-ha-gia-scelto-il-successore-di-sarri-prenotato-lampard_1275737-201902a.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/chelsi