Беларуская чыгунка на час правядзення ХХVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск — Віцебск. Расклад яго складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска — з 9 па 20 ліпеня, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі — 12.42, а прыбыцця ў Віцебск — у 16.18.
Пасля канцэрту госці “Славянскага базару” на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 1.30 і прыбываць у сталіцу раніцай у 5.52.
Папярэдні продаж праязных дакументаў ужо адкрыты і ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.
Састаў на “Славянскі базар”, які карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў пасажыраў, Беларуская чыгунка прызначае ўжо дзевяты год запар.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[3] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku