Яны павінны прадастаўляцца пры афармленні праязных дакументаў для пераезду ў міжнародных зносінах у цягніках з нумараванымі месцамі, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Цяпер акрамя прозвішча і нумара дакумента, які сведчыць асобу, неабходна дадаткова прадставіць інфармацыю пра імя і дату нараджэння пасажыра.
Аналагічная інфармацыя ўказваецца і пры афармленні электронных праязных дакументаў.
Гэтая норма прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 240 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі".
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka