Цела знайшлі ў доме ў вёсцы Азярыска. Ускрыццё паказала, што прычынай смерці стала закрытая чэрапна-мазгавая траўма. Экспертамі былі зафіксаваныя таксама пералом касцей носа, кровазліццё і удар галаўнога мозгу. Усе прыкметы паказвалі на тое, што жанчына загінула ў выніку гвалтоўных дзеянняў, паведамляе [1] sb.by.
Пазней быў затрыманы падазраваны, які прызнаўся, што ў стане алкагольнага ап'янення 14 мая ў ходзе сваркі 5 разоў ударыў сужыцельку ў твар. У выніку атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў жанчына памерла.
Заведзена крымінальная справа па частцы 3 артыкула 143 КК «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула смерць».
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-volkovysskom-rayone-47-letniy-muzhchina-podozrevaetsya-v-ubiystve-62-letney-sozhitelnitsy.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal