Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпэўнена ў неабходнасці адмовы ад контрпрадуктыўнай дылемы "з Усходам ці з Захадам", заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на канферэнцыі "Супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе ў кантэксце рэгіянальных і глабальных выклікаў і пагроз", перадае БЕЛТА [1].
"Мы ўпэўненыя ў тым, што адмова ад контрпрадуктыўнай дылемы "з Усходам ці з Захадам" з'яўляецца укладам у будучую неабходную і, я спадзяюся, непазбежную нармалізацыю адносін ў Еўрапейскім рэгіёне або, хутчэй, у рэгіёне АБСЕ", - адзначыў Алег Краўчанка.
Галоўная мэта гэтай канферэнцыі - пошук шляхоў і метадаў для наладжвання дыялогу паміж рознымі геапалітычнымі супольнасцямі для дасягнення рэгіянальнай інтэграцыі ва Усходняй Еўропе, а таксама вызначэнне контураў магчымай новай сістэмы бяспекі з выкарыстаннем Хельсінкскага працэсу і беларускай міратворчай ініцыятывы "Хельсінкі-2" у рэгіёне Усходняй Еўропы і еўразійскага кантынента ў цэлым. Па словах Алега Краўчанкі, Беларусь па-ранейшаму будзе заклікаць да дыялогу для дээскалацыі напружанасці ў той час, як многія выступаюць супраць яго.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/mid-belarusi-uveren-v-neobhodimosti-otkaza-ot-kontrproduktivnoj-dilemmy-s-vostokom-ili-s-zapadom-347547-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs