Ініцыятары гульні прапануюць звяртацца ў крамах, кавярнях, аптэках, транспарце ( паўсюль, дзе гэта магчыма) па-беларуску і назіраць за рэакцыяй. Калі пачуеш беларускую мову ў адказ, трэба сфатаграфаваць гэта месца і напісаць пра яго ў сваім Фэйсбуку з хэштэгам #размовапобач.
Арганізатары запрашаюць уступаць у суполку на “Фэйсбуку” @размовапобач, каб дзяліцца з іншымі ўдзельнікамі актуальнай інфармацыяй і адкрываць для сябе больш месцаў з жывой беларускай мовай!
Можна таксама размяшчаць гэту інфармацыю ў гісторыі “Інстаграма”: трэба толькі пазначаць акаўнты @artsiadziba i @say.belarus і не забывацца пра хэштэг #размовапобач.
Усё, ты ў гульні! Хутка мы ўбачым, колькі насамрэч беларускай мовы вакол нас! Далучыцца да ініцыятывы запрашаюць жыхароў з усіх куткоў нашай краіны.
А самыя актыўныя ўдзельнікі, найлепшыя і найцікавейшыя гісторыі будуць узнагароджаныя. Першае ўручэнне прызоў пройдзе на "Паспяховым фэсце" 26 мая ў кавярні "Грай".
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/razmovapobach
[2] https://zviazda.by/be/tags/gulnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova
[4] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyac-pa-belarusku