Секцыі форуму ахопяць найбольш актуальныя напрамкі двухбаковага партнёрства: міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, лагістычныя паслугі, інфармацыйныя тэхналогіі, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.
Традыцыйна дзелавыя колы дзвюх краін правядуць кантактна-кааперацыйную біржу. Акрамя таго, на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта беларускія і польскія спецыялісты абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы навукі і адукацыі. Асобна ў Гродне абмяркуюць беларуска-польскія трансгранічныя праекты.
XXІІ беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседства-2019» пройдзе 6—7 чэрвеня ў Мінску. Яго арганізатарам выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата.
У адкрыцці форуму прымуць удзел старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і маршалак Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі. Плануецца, што 6 чэрвеня яны таксама стануць удзельнікамі цырымоніі адкрыцця ў Гродне мемарыяльнай дошкі Чэслава Немена. Па папярэдніх падліках, усяго ў форуме прымуць удзел каля 400 чалавек.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika