21-гадовы студэнт аднаго з вядучых ВНУ краіны і 20-гадовая студэнтка ў краме прымяралі абутак, пасля чаго паклалі па пары абутку ў заплечнікі і накіраваліся да выхаду. Як толькі спрацавала магнітная рамка, маладая пара паспрабавала схавацца, аднак была затрыманая праваахоўнікамі, паведамляе [1] сайт сталічнай міліцыі.
У ходзе асабістага вобшуку затрыманых былі выяўленыя і канфіскаваныя дзве пары красовак, а таксама ў 21-гадовага студэнта было выяўлена і канфіскавана каля 3 грамаў гашышу і 0,15 грама марыхуаны.
Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Маскоўскі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/1107
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal