Студэнтка другога курсу пастаяннай формы навучання праграмы "Медыя і камунікацыя" ЕГУ беларуска Вікторыя Грынкевіч загінула 18 мая ў выніку няшчаснага выпадку ў Вільнюсе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, паведамляе [1] БЕЛТА.
Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пацвердзіў, што дзяўчына з'яўляецца беларускай. "Пасольства Беларусі ў кантакце з праваахоўнымі органамі Літвы ажыццяўляе неабходныя працэдуры", - сказаў ён.
Віленскі камісарыят паліцыі займаецца расследаваннем абставінаў трагедыі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/studentka-egu-iz-belarusi-pogibla-v-vilnjuse-347851-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni