Прайшоў у кітайскай сталіцы.
У кітайскай сталіцы прайшоў карнавал культуры і мастацтва Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 18 мастацкіх гуртоў з 12 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключаючы Чэшскую Рэспубліку, Венгрыю і Сербію. 100 замежных мастакоў прыехалі ў Пекін для правядзення культурных выстаў. Была праведзена 27 культурных прадстаўленняў, уключаючы танцы, музычныя і тэатральныя паказы. У 18 палатках адбыліся культурныя выставы, прысвечаныя розным рамёствам і нематэрыяльнай культурнай спадчыне, а таксама інтэрактыўныя мерапрыемствы аб краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
У дадатак на мерапрыемстве таксама можна было ўбачыць выставу «Падарункі з Пекіна», мерапрыемствы па прасоўванні турызму ў кітайскай сталіцы і нематэрыяльнай спадчыны Шыцзіньшаня, каб прадэманстраваць наведвальнікам комплексны вобраз сталіцы Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya