Вулкан Эбека на курыльскім востраве Парамушыр выкінуў слуп попелу на вышыню да 3,5 кіламетра, перадае [1] РІА «Навіны».
У МНС Расіі адзначылі, што шлейф ад вулканічнага попелу распаўсюдзіўся па паветры ў паўночна-ўсходнім напрамку на адлегласць да шасці км.
У расійскім горадзе Паўночна-Курыльску, які знаходзіцца недалёка ад вулкана, паху серавадароду няма.
Небяспекі для жыхароў горада няма, удакладняе агенцтва.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190520/1553624019.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vulkan
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya