На праспекце Ракасоўскага супрацоўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама і Ленінскага РУУС пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу затрымалі чацвярых мінчукоў, якія працавалі на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў, паведамляе [1] прэс-служба МУС.
З усёй кампаніі праблем з законам раней не меў толькі адзін, 1987 года нараджэння. Астатнія змоўшчыкі, 40-гадовы, 25-гадовы, а таксама 31-гадовы ўладальнік жылля, дзе фасавалі псіхатропы, былі раней судзімыя за абарот наркотыкаў, крадзеж і забойства. Злачынны квартэт «працаваў» на тэрыторыі сталіцы 3 месяцы. Затрыманыя забіралі закладкі з буйнымі партыямі альфа-PVP, фасавалі на дробныя дозы і распаўсюджвалі шляхам закладак схованак. У момант затрымання саўдзельнікі планавалі размеркаваць па памерах 49,7 грама сінтэтыкі.
У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 КК (незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў, учыненыя ў буйным памеры). Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.
Спасылкі
[1] https://www.mvd.gov.by/ru/news/5382
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki