У Мінску двое мужчын пасля знаёмства наладзілі застолле, падчас якога адзін выцягнуў з кішэні іншага 600 долараў, і схаваўся, паведамляе [1] ГУУС Мінгарвыканкама.
Як распавёў затрыманы, новы прыяцель пахваліўся, што добра зарабляе. Ён выцягнуў з яго кішэні грошы, спадзеючыся, што той не ўспомніць, колькі наяўнасці трымаў пры сабе. Выкрадзеную валюту зламыснік схаваў пад бетоннай плітой, каб у выпадку калі яго знойдуць, прыцягнуць да адказнасці было немагчыма.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/1126
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal