У аграгарадку Дварэц у продажы з'явіліся першя клубніцы, паведамляе finance.tut.by. [1]
За літровы слоік першай ягады просяць 10 рублёў, за паўлітра - удвая менш. Пакуль прапанова невялікая, таму клубніцы рэалізуюць на гандлёвых кропках каля трасы М10.
У гэтым годзе з-за надвор'я ягада "пайшла" пазней, чым у мінулым. Сваю лепту ўнеслі і моцныя ліўні, якія абрынуліся на Палессі 17 мая і падтапілі цяпліцы, паведамілі ў сельвыканкаме.
У мінулым годзе першую клубніцы ў Дварцы збіралі ўжо 6 мая, піша "Медыя-Палессе". Хоць звычайна першая ягада з'яўляецца ў канцы мая. Так, у 2017-м першую ягаду пачалі прадаваць у Дварцы з 27 мая - па 7 рублёў за літровы слоік, ў 2016 годзе з 25 мая - па 5 рублёў.
Першыя клубніцы з'явілася і ў Драгічыне, які не першы год канкуруе з Лунінеччына за права называцца клубнічнай сталіцай Беларусі, распавялі ў Драгічынскім райвыканкаме.
Спасылкі
[1] https://finance.tut.by/news638294.html?crnd=62237
[2] https://zviazda.by/be/tags/klubnicy-0