Буйныя нафтатрэйдынгавыя кампаніі Vitol і Unipec плануюць пастаўляць забруджаную расійскую нафту, ад якой адмовіліся еўрапейскія пакупнікі, у азіяцкія краіны. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на агенцтва Reuters.
Па дадзеных агенцтва, зацікаўленасць у куплі 700 тыс. т нафты прадэманстравалі кітайскія незалежныя нафтаперапрацоўчыя кампаніі. Цана на пастаўкі будзе ўстаноўлена пасля праверак якасці нафты.
У сярэдзіне красавіка беларускі канцэрн "Белнафтахім" паведаміў аб пастаўках некандыцыйнай нафты з РФ. У выніку экспарт светлых нафтапрадуктаў на Украіну, ў Польшчу і краіны Балтыі быў прыпынены.
Крыніца забруджвання экспартнай нафты была знойдзены на ўчастку Самара - Унеча. У кампаніі "Транснафта" заявілі, што забруджванне нафты ў трубаправодзе было наўмысным.
Па факце забруджвання заведзена крымінальная справа. У Следчым камітэце РФ заявілі, што "брудная" нафта была загружана ў нафтаправод для ўтойвання крадзяжоў сыравіны.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/ekonomika/6449895
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta