Ва Універсітэцкай бальніцы Кракава ў адной жанчыны нарадзіліся адразу шасцёра дзяцей. Гэта чатыры дзяўчынкі і два хлопчыка, піша [1] Onet Wiadomości.
Немаўляты з'явіліся на свет з дапамогай кесарава сячэння на 29-й тыдні цяжарнасці іх маці.
Пасля нараджэння дзеці знаходзяцца ў спецыяльных інкубатарах. Кожны з іх важыць каля аднаго кілаграма.
Па словах прэс-сакратара бальніцы Марыі Уладкоўскай, гэта, "мабыць, першы выпадак нараджэння адразу шасцярых дзяцей у Польшчы".
Па статыстыцы шасцёра дзяцей нараджаюцца ў адным выпадкаў з 4,7 мільярда.
Спасылкі
[1] https://wiadomosci.onet.pl/kraj/szescioraczki-urodzily-sie-w-krakowie-pierwszy-taki-przypadek-w-polsce/s8z0p27
[2] https://zviazda.by/be/tags/naradzhenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/polsha