Кітайская сістэма ахоплівае 438 мільёнаў чалавек.
У Кітаі створана сістэма ракавых рэгістраў па ўсёй краіне, якая ахоплівае 438 мільёна чалавек. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Кітай ўдасканальвае сістэму дыягностыкі і лячэння рака, якая засноўваецца, у прыватнасці, на анкалагічных бальніцах і медыцынскіх установах пярвічнага ўзроўню, адзначыў намеснік кіраўніка Дзяржкамітэта Лі Бінь. Па словах спецыяліста, былі таксама прыняты меры для забеспячэння паставак супрацьракавых лекавых прэпаратаў.
Кітай імкнецца да развіцця ранняй дыягностыкі і лячэння рака, сказаў Лі Бінь, дадаўшы, што камітэт прыме комплексныя меры для паляпшэння прафілактыкі і лячэння рака з мэтай зніжэння смяротнасці ад анкалагічных захворванняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya