Каб быць у курсе, з кім мае зносіны дачка і якія стасункі мае з хлопцамі, бацька заходзіў на яе старонку ў сацсетках і вёў перапіску. У выніку мужчыну пагражае рэальны тэрмін, інфармуе "Чачэрскі веснік" [1].
Калі дзяўчына даведалася пра тое, што нехта ў сацсетках выдае сябе за яе, звярнулася да праваахоўнікаў. У поле зроку адразу трапіў бацька непаўналетняй. А ледзь вартавыя парадку прыступілі да высвятлення абставінаў, бацька, каб схаваць сляды свайго ўдзелу, выдаліў акаўнт.
Паводле інфармацыі РАСК, справу распачалі за камп'ютарны сабатаж. Такія дзеянні расцэньваюцца як наўмыснае знішчэнне камп'ютарнай інфармацыі і караюцца арыштам, абмежаваннем волі або турэмным зняволеннем тэрмінам ад года да пяці гадоў.
Спасылкі
[1] http://www.checherskivestnik.by/2019/05/%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%86-%D0%B2%D0%B7%D0%BB%D0%BE%D0%BC%D0%B0%D0%BB-%D0%B8-%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%BB-%D0%B0%D0%BA%D0%BA%D0%B0%D1%83%D1%82-%D0%B4%D0%BE%D1%87%D0%B5%D1%80%D0%B8-%D0%B2-%D1%81/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal