Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з расійскім тэхнапаркам "Сколкава". Ён прадугледжвае выкарыстанне навукова-тэхнічнага абсталявання БДТУ для арганізацыі стартапаў студэнтамі, магістрантамі і вучонымі з краін СНД.
Таксама, стаўшы аператарам цэнтра калектыўнага карыстання , універсітэт зможа аказваць паслугі рэзідэнтам Тэхнапарка і Фонду “Сколкава”: прадастаўляць сваё ўнікальнае абсталяванне для правядзення навуковых даследаванняў, прадэманстраваць наяўнасць ва ўніверсітэце высокакваліфікаваных навуковых супрацоўнікаў, устанавіць новыя перспектыўныя кантакты і рэалізаваць інвестыцыйныя праекты.
Звесткі аб паслугах, якія прадстаўляюцца БДТУ, будуць распаўсюджвацца сярод патэнцыйных заказчыкаў з прымяненнем інструментаў мэтавага інфармавання, асабістых сустрэч, інтэрнэт-рэкламы, сродкаў масавай інфармацыі і іншых каналаў камунікацыі.
Заключэнне гэтага дагавора стала вынікам цеснага ўзаемадзеяння ўніверсітэта з тэхнапаркам і прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Тэхнапарк "Сколкава" прадастаўляе неабходны сэрвіс для інавацыйных кампаній, каб тыя паспяхова развівалі свае тэхналагічныя актывы і карпаратыўную структуру. У цяперашні час ён налічвае 250 рэзідэнтаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdtu