У Брэсце перапахавалі астанкі 1214 вязняў гета, расстраляных нацыстамі
На Паўночных могілках Брэста адбылася жалобная ўрачыстая цырымонія пахавання астанкаў людзей, якія былі знойдзены пры будаўніцтве «Прыбужскага квартала».
Першыя косткі будаўнікі паднялі ў студзені гэтага года, калі прыступілі да капання катлавана. Потым на месца прыбылі байцы спецыяльнага батальёна Міністэрства абароны і штодзень даставалі з зямлі да 40 астанкаў жанчын, мужчын, дзяцей. Наша газета падрабязна расказвала пра падзеі ў нумары за 21 сакавіка.
На цырымонію пахавання прыехалі прадстаўнікі дыпламатычных місій Расіі, Украіны, Польшчы, ЗША, Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Чэхіі, Славакіі і іншых краін. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам падзякаваў кіраўніцтву Брэста за годнае стаўленне да памяці, за магчымасць правесці цырымонію пахавання па яўрэйскай традыцыі.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyzvalennya-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest