Парламентарыі пазнаёміліся з новымі падыходамі ў развіцці лічбавых банкаўскіх тэхналогій і новымі тэхналогіямі пры аказанні банкаўскіх паслуг. Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах правяла выязное пасяджэнне ў Белзнешэканамбанку, падчас якога ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з функцыянаваннем тэхналогій сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, абмеркавалі праблемы сучаснай стратэгіі кіравання адносінамі з кліентамі, пытанні развіцця, прасоўвання і бяспекі дыстанцыйных прадуктаў.
«У краіне хутка развіваецца сектар ІТ-індустрыі, дзякуючы чаму ў беларускім рознічным бізнесе банкаў з'яўляецца ўсё больш лічбавых прадуктаў і сэрвісаў для забеспячэння патрэб кліентаў», — падкрэсліла старшыня камісіі Людміла ДАБРЫНІНА. Так, банк, які наведалі дэпутаты, прапануе амаль усе класічныя банкаўскія паслугі дыстанцыйна, пашыраючы лінейку анлайн-прадуктаў.
З пункту гледжання старшыні праўлення ААТ «Банк БелВЭБ» Васіля МАЦЮШЭЎСКАГА, адзін з важных, але недастатковых рэсурсаў — кампетэнтныя кадры: «Класічны банкаўскі бізнес сыходзіць у нябыт, час фарміруе ўжо зусім іншы попыт на тэхналогіі, якасць, паслугі».
Як адзначыла Людміла Дабрыніна, на выязным пасяджэнні дэпутаты атрымалі неабходную інфармацыю для далейшага ўдасканалення банкаўскага заканадаўства.
Варвара МАРОЗАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/finansy