Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIV Беларускага міжнароднага медыяфоруму [1] "Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі [2] ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сімвалічна, што ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў месцам правядзення форуму выбраны Брэст - горад-герой, які мужна прыняў на сябе першыя ўдары ворага", - гаворыцца ў прывітанні.
"Нашы народы здзейснілі вялікі подзвіг, адстаялі ў той вайне сваю свабоду і незалежнасць, таму што былі разам. Сёння мы таксама сумесна павінны зберагчы агульную гісторыю, не дапусціць перагляду і фальсіфікацыі гераічнага мінулага. Зрабіць не толькі прафесійны, але і глядацкі, чытацкі выбар на карысць журналістыкі праўды, справядлівасці і аб'ектыўнасці", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што сёлетні форум натхніць яго ўдзельнікаў на новыя ідэі і творчыя рашэнні ў рэалізацыі актуальных праектаў, нацэленых на захаванне ў грамадстве адзінства, згоды і міру ў імя будучыні. Прэзідэнт пажадаў усім невычэрпнай энергіі, сілы духу і нязменна высокіх рэйтынгаў.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190522/1558544586-syonnya-startue-hiv-belaruski-mizhnarodny-medyyaforum
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-napravil-privetstvie-uchastnikam-i-gostjam-xiv-belorusskogo-mezhdunarodnogo-mediaforuma-348371-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-mizhnarodny-medyyaforum
[4] https://zviazda.by/be/tags/medyyaforum
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka