Новы сезон кінапаказаў на адкрытым паветры на тэрыторыі Верхняга горада ў Мінску стартуе 25 мая, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на Мінгарвыканкам.
Праект "Open air CINEMA", як і мінулыя гады, падорыць мінчанам і гасцям магчымасць штотыднёва ўвечары глядзець у дворыку атэля "Манастырскі" кінакарціны розных жанраў.
Асаблівае месца зоймуць работы айчынных рэжысёраў, паколькі ў бягучым годзе беларускаму кінематографу споўніцца 95 гадоў.
Першай карцінай, якая будзе паказана на свежым паветры ў суботу, 25 мая, стане гісторыка-біяграфічны фільм "Я, Францыск Скарына" Барыса Сцяпанава.
Арганізатарам мерапрыемства выступае УП "Кінавідэапракат" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/sezon-vechernih-kinopokazov-v-verhnem-gorode-startuet-25-maja-348198-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/open-air-cinema-0