Рэгіянальнае дзіцячае свята мастацтваў "Дзвіна-Дзвіна-Daugava" ў Верхнядзвінску 26 мая збярэ амаль 300 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Латвіі, паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Масквічова, піша [1] БЕЛТА.
На свята прыедуць калектывы з латвійскай Краславы і Дагды, расійскага Валакаламска, Себежа і Кінгісепа, а таксама Полацка, Віцебска, Гарадка, Расонаў і інш. Усяго амаль 300 чалавек.
Раніцай удзельнікі пройдуць шэсцем у суправаджэнні дзяўчат-барабаншчыц ад плошчы Юбілейнай да гарадскога парку. Там адбудуцца ўрачыстае адкрыццё свята і гала-канцэрт творчых калектываў. Маладыя артысты выступяць у самых розных жанрах.
Увесь дзень на тэрыторыі парку будуць працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі з конкурсамі, віктарынамі і этнадыскатэкай. Акцыі бяспекі правядзе Верхнядзвінскі РАНС. Вырабы і сувеніры прадставяць на выстаўцы-кірмашы народныя майстры, работнікі і наведвальнікі аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва і навучэнцы раёна. Будзе арганізаваны паэтычны дворык і фотавыставы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/detskij-prazdnik-iskusstv-v-verhnedvinske-soberet-uchastnikov-iz-belarusi-rossii-i-latvii-348071-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastactva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/verhnyadzvinsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/artysty