Беларусь пазмагаецца за права правядзення маладзёжнага першынства свету па хакеі ў першым дывізіёне, які павінен адбыцца ў снежні 2019 года, паведамілі «Мінск-Навінам» [1] у прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея.
Акрамя Беларусі заяўкі падалі Аўстрыя, Данія і Славенія. Краіна-гаспадыня маладзёжнага ЧС па хакеі ў дывізіёне I будзе названа на пасяджэнні штогадовага кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея, які пройдзе 24 мая ў Браціславе.
Нагадаем, маладзёжная зборная Беларусі па хакеі (U20) не змагла вярнуцца ў эліту раней, у снежні 2018 года, на першынстве свету ў першым дывізіёне ў нямецкім Фюсене. Тады калектыў, які кіруецца Дзмітрыем Краўчанкам, заняў другую пазіцыю ў групе, саступіўшы адзіную пуцёўку на павышэнне аднагодкам з Германіі.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belarus-mozhet-prinyat-molodezhnyiy-chempionat-mira-po-hokkeyu-v-pervom-divizione/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/hakey