Навукоўцам у Ізраілі ўдалося зварыць піва, выкарыстаўшы дрожджы 5000-гадовай даўніны, паведамляе ВВС [1].
Даследчыкам Упраўлення старажытнасцяў Ізраіля і навукоўцам з трох ізраільскіх універсітэтаў атрымалася атрымаць шэсць узораў старажытных дрожджаў з выяўленых пры раскопках збаноў.
На іх думку, нешта падобнае пілі фараоны ў старажытным Егіпце.
Навукоўцы спадзяюцца, што адроджанае антычнае піва з часам з'явіцца на паліцах крам.
"Я памятаю, калі мы нарэшце зварылі гэтае піва, мы ўсе селі за стол і пачалі яго піць ... І я сказаў, што альбо нам цяпер будзе добра, альбо праз пяць хвілін мы ўсе будзем мёртвыя", - кажа Арэне Маер, археолаг з універсітэта імя Бар-Ілана.
"Нам удалося выжыць", - дадае ён.
У далёкім мінулым гэтага рэгіёну піва было адным з асноўных відаў харчавання, як і хлеб, і яго пілі ўсе, па-за залежнасці ад сацыяльнага статусу або ўзросту.
Паколькі вада часта магла быць заражаная, лічылася, што значна бяспечней піць піва ці віно.
Піва тады рабілася пры дапамозе сумесі збожжавых і вады, якую потым запякалі і пакідалі на сонца для закісання. Для густу часам дадаваліся экстракты рознай садавіны.
Ідэя адрадзіць антычнае піва паўстала ў даследчыкаў Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме Ронена Хазана і Міхаэля Клуештэйна.
З дапамогай спецыяліста па піваварны Ітая Гутмана яны ўжылі сучасныя тэхналогіі і стварылі нешта, падобнае на пшанічнае піва, з канцэнтрацыяй алкаголю ў 6%, а таксама медавуху з канцэнтрацыяй алкаголю ў 14%.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/other-news-48375200
[2] https://zviazda.by/be/tags/izrail
[3] https://zviazda.by/be/tags/piva