Шэсць новых замежных тэлеканалаў неўзабаве пачнуць вяшчанне ў Беларусі. Афіцыйны дазвол тэрмінам на тры гады атрымалі ў Міністэрстве інфармацыі нашай краіны праграмы «Тэра Інкогніта», «Невядомая планета», «Савецкае кіно», «HD Medіa», «КінаМеню HD» і «STAR cіnema».
Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Мінінфарма, згаданыя тэлеканалы «маюць забаўляльную і пазнавальную скіраванасць — сюжэты пра падарожжы, а таксама дэманстрацыя мастацкіх (ігравых) фільмаў». Пры гэтым, нагадваюць спецыялісты ведамства, наяўнасць таго ці іншага канала ў Спісе замежных СМІ, якія атрымалі дазвол на вяшчанне ў Беларусі, вызваляе ад неабходнасці атрымліваць такі дазвол іншых асоб, адказных за распаўсюджванне.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/telebachanne