Днямі выйшла апошняя серыя самага папулярнага тэлесерыяла сучаснасці «Гульня тронаў», які ішоў на канале НВО восем гадоў. Крытыкі і публіка, зрэшты, назвалі фінальны эпізод найгоршай серыяй усёй шматгадовай сагі. Каля 10 мільёнаў амерыканцаў пасля прагляду фінальнай серыі ўзялі адгул ці бальнічны, каб перажыць расчараванне, і больш за восем мільёнаў тэлегледачоў з розных краін свету падпісалі петыцыю з патрабаваннем перазняць фінал.
Аднак вытворцы паведамілі, што не плануюць рабіць гэтага, здымаць працяг альбо перазапускаць калі-небудзь серыял з іншымі акцёрамі ці рэжысёрамі. Зрэшты, ёсць і прыемная навіна для міжнароднай фан-суполкі: ужо гэтым летам пачнуцца здымкі аднаго з трох праектаў па сусвеце «Гульні тронаў», у якім не будзе знаёмых гледачам персанажаў, але будуць пэўныя сюжэтныя хады, якія растлумачаць далейшыя падзеі.
«Гульня тронаў» — тэлевізійны серыял у жанры фэнтэзі, які здымаўся для кабельнага канала НВО паводле серыі кніг амерыканскага пісьменніка Джорджа Марціна. Прычым у апошнія некалькі сезонаў серыял нават абагнаў літаратурную першакрыніцу: два завяршальныя раманы цыкла яшчэ не апублікаваныя.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kino
[4] https://zviazda.by/be/tags/gulnya-tronau
[5] https://zviazda.by/be/tags/rascharavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/final