Расія і Беларусь зоймуцца вызваленнем трубаправода "Дружба" да мяжы з Польшчай ад забруджанай нафты без удзелу польскага боку, паведаміў прадстаўнік расійскага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Козака Ілля Джус, інфармуе ria.ru [1].
"Паводле "дарожнай карты" вызваленне трубаправода да мяжы з Польшчай будзе выраблена Беларуссю і Расіяй без удзелу польскага боку", - паведаміў Джус па выніках перамоваў Козака і віцэ-прэм'ера Беларусі Ігара Ляшэнкі.
"Разліковы тэрмін аднаўлення паставак чыстай нафты да мяжы з Польшчай - не пазней сярэдзіны чэрвеня", - дадаў ён.
У мінулы аўторак міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі звярнуўся да кіраўніка Мінэнерга Расіі Аляксандру Новаку з просьбай прыняць тэрміновыя меры для аднаўлення транзіту і паставак чыстай нафты па "Дружбе". Па дадзеных польскага аператара "Дружбы" PERN, у транспартнай сістэме Польшчы знаходзіцца да 1 мільёна тон забруджанай нафты.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190523/1554857337.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/nafta