На думку ААН, прысваенне жаночых палоў лічбавым асістэнтам, такім як Apple Siri і Amazon Alexa, дапамагае ў замацаванні шкодных гендарных забабонаў, а таксама заахвочвае сексісцкія і абразлівыя выразы з боку карыстальнікаў. Пра гэта паведамляе Guardian [1].
Справаздача ЮНЕСКА называецца "Я б пачырванела, калі б магла" — гэта звычайны адказ галасавога памочніка Apple Siri на правакацыйныя пытанні ці спробы флірту. Alexa ў такім выпадку прамаўляе: "Ну, дзякуй за зваротную сувязь".
Аўтары справаздачы лічаць, што жанчын-памочнікаў часта малююць як "тых, хто прагне дагадзіць". "Паколькі гаворка большасці галасавых памочнікаў з'яўляецца жаночай, яна пасылае сігнал аб тым, што жанчыны... пакорлівыя памочнікі, даступныя па націску кнопкі або з дапамогай грубай галасавой каманды, такіх як "Гэй!" ці "Окей!", - сказана ў справаздачы. Акрамя таго, лічбавыя асістэнты даюць "слабыя ці прабачальныя адказы" на злоўжыванні або крытыку з боку карыстальніка, выконваюць каманды і адказваюць на запыты незалежна ад іх тону або варожасці. На думку ЮНЕСКА, у многіх суполках гэта "ўзмацняе агульнапрынятыя забабоны ў дачыненні да полу і таго, што жанчыны падпарадкаваныя і памяркоўныя да дрэннага абыходжання".
У дакуменце таксама гаворыцца, што ў такіх фірмах большасць работнікаў - мужчыны, якія стварылі сістэмы штучнага інтэлекту і "прымушаюць фемінізаваных лічбавых памочнікаў вітаць славесныя абразы пры дапамозе флірту "злаві мяне, калі можаш".
У сакавіку група актывістаў прадставіла галасавога асістэнта Q з абсалютна нейтральным бясполым голасам.
Спасылкі
[1] http://js.mamydirect.com/redir/clickGate.php?u=RGm1L5B5&m=1&p=Q8T34230LL&t=MfidUQp9&st=&s=&url=http%3A%2F%2Fwww.theguardian.com%2Ftechnology%2F2019%2Fmay%2F22%2Fdigital-voice-assistants-siri-alexa-gender-biases-unesco-says
[2] https://zviazda.by/be/tags/smartfony
[3] https://zviazda.by/be/tags/gendarnaya-rounasc-0