Каралеўскі манетны двор (Royal Mint) Вялікабрытаніі выставіў на продаж рэдкую залатую манету - савэрэн караля Георга III (1738-1820) за £ 100 тыс. ($ 126,5 тыс.). Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на вяшчальную карпарацыю Бі-бі-сі [2].
Манета дыяметрам 22,05 мм і вагой 7,98 г (утрыманне 7,315 г чыстага золата) ступені рэдкасці RRR (Extremely rare) з выявай на аверсе галавы манарха, а на рэверсе - Святога Георгія з цмокам працы італьянскага медальера Бэнедэта Пістручы адчаканеная ў 1819 годзе ў колькасці 3574 штук, цяпер дакладна вядома толькі пра 10 асобнікаў, якія знаходзяцца ў прыватных калекцыях. Савэрэн, выраблены ў год нараджэння каралевы Вікторыі (1819-1901), прадаецца па фіксаванай цане.
Жадаючыя набыць рарытэт павінны зарэгістравацца на сайце Royal Mint да 28 чэрвеня, а імя ўладальніка манеты стане вядома 12 ліпеня, калі будзе кінута жэрабя. Па словах кіраўніка аддзела спажыўцоў манетнага двара Ніколы Хауэл, "у Вялікабрытаніі і за мяжой ёсць калекцыянеры, якія высока цэняць падобныя скарбы".
10 чэрвеня савэрэн будзе выстаўлены на ўсеагульны агляд у выставачным цэнтры манетнага двара ў Валійскім горадзе Лантрызант.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/6466745
[2] https://www.bbc.com/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/numizmatyka