Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Савет маладых вучоных НАН пры ўдзеле Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі праводзяць у Мінску II Еўрапейскую школу біятэхнолагаў.
Маладым навукоўцам Акадэміі навук, прадстаўнікам ВНУ і медыцынскіх устаноў краіны прачытаюць лекцыі вядучыя прафесары, якія працуюць у сферы біятэхналогій, з краін Еўрапейскага Саюза (Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Іспаніі, Італіі, Турцыі і інш.), Расіі, а таксама беларускія спецыялісты. Рабочая мова школы — англійская. У якасці запрошаных лектараў выступяць члены Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі (European Biotechnology Thematic Network Association- EBTNA) на чале з яе прэзідэнтам прафесарам Мунісам Дундаром.
У рамках школы, акрамя лекцый, запланаваныя круглыя сталы, наведванне профільных інстытутаў Акадэміі навук Беларусі. У маладыя навукоўцаў будзе магчымасць атрымаць найноўшую інфармацыю аб апошніх дасягненнях у сферы біятэхналогій, перспектыўных даследаваннях і распрацоўках, а таксама прадставіць калегамі і міжнародным экспертам свае даследчыя праекты ў фармаце постэрнай сесіі.
Плануецца, што ў рабоце II Еўрапейскай біятэхналагічнай школы прымуць удзел больш за 100 чалавек (лектараў і слухачоў), якія прайшлі папярэдні адбор і актыўна працуюць у галіне біятэхналогій. I Еўрапейская школа біятэхнолагаў прайшла ў Мінску ў 2016 годзе.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/biyatehnalogii
[2] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-navuk-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-maladyh-vuchonyh-nan