Мінгандлю ЗША прапанавала ўвесці пошліны на тавары з краін, якія недаацэньваюць сваю валюту ў адносінах да долара. Пра гэта паведамляе Reuters [1] са спасылкай на кіраўніка ведамства Уілбура Роса.
Такім чынам, амерыканскі бок можа ўвесці збор на тавары з КНР, Японіі, Паўднёвай Карэі, а таксама Індыі і Швейцарыі.
Як адзначыў міністр, гэта правіла зменіць працэс выкарыстання кампенсацыйных пошлін. Іншыя краіны больш не змогуць прычыніць шкоду долару.
Спасылкі
[1] https://www.reuters.com/article/usa-trade-currency/u-s-considers-duties-on-countries-that-undervalue-currency-commerce-dept-idUSFWN22Z14S
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha