Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў правядуць сёння перамовы ў Маскве, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе беларускага ўрада.
Запланавана сустрэча Сяргея Румаса з Дзмітрыем Мядзведзевым у фармаце сам-насам і перамовы ў пашыраным складзе. У беларускай урадавай дэлегацыі таксама віцэ-прэм'еры Ігар Ляшэнка і Ігар Петрышэнка, міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, міністр фінансаў Максім Ермаловіч.
Раней Сяргей Румас паведамляў, што на сустрэчы плануецца абмеркаваць у тым ліку сітуацыю вакол паставак няякаснай расійскай нафты.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/rumas-i-medvedev-provedut-segodnja-peregovory-v-moskve-348565-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-myadzvedzeu