Беларусь атрымала права прыняць у гэтым годзе моладзевы (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне, паведамляе БЕЛТА [1].
Рашэнне было прынята сёння на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе. Канкурэнтам Беларусі за права прыняць моладзевы чэмпіянат была Аўстрыя.
Турнір пройдзе з 8 па 14 снежня. У барацьбе за адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён супернікамі маладзёжнай зборнай Беларусі будуць аднагодкі з Аўстрыі, Славеніі, Даніі, Латвіі і Нарвегіі.
У 2021 годзе Беларусь сумесна з Латвіяй прыме чэмпіянат свету па хакеі ў элітным дывізіёне сярод нацыянальных зборных.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/sport/view/belarus-primet-molodezhnyj-chm-po-hokkeju-v-pervom-divizione-348599-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey