Анатоль Савянок сёння пакідае пасаду генеральнага дырэктара ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу "БМК" па пагадненні бакоў, інфармацыю БЕЛТА [1] пацвердзілі на прадпрыемстве.
На БМЗ адзначылі, што на заводзе Анатоль Савянок прапрацаваў амаль 30 гадоў.
"У 1989 годзе ён прыйшоў у якасці травільшчыка-гальваніка. Быў майстрам, старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха, начальнікам сталядротавага цэха №2, дырэктарам па метызнай вытворчасці. З 2009 года кіраваў прадпрыемствам", - распавялі суразмоўцы.
З 2010 па 2018 год на БМЗ была праведзена самая маштабная за ўсю яго гісторыю мадэрнізацыя. Удасканаленне тэхналагічных працэсаў закранула фактычна ўсе перадзелы БМЗ: ад забеспячэння сыравінай да стварэння новай вытворчасці. Акрамя таго, у гэты перыяд завод выйшаў на прэміяльныя рынкі і стаў пастаўшчыком вядомых кампаній сусветнага аўтапрама. Таксама за гады кіраўніцтва гендырэктара асвоены новыя віды прадукцыі, сертыфікавана сістэма кіравання якасцю і г.д.
З 25 мая абавязкі генеральнага дырэктара БМЗ выконвае першы намеснік Анатоль Волкаў
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/anatolij-savenok-pokidaet-post-gendirektora-bmz-348635-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bmz