Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся правесці сустрэчу ў Мінску падчас II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта прэм'ер-міністр Беларусі паведаміў журналістам па выніках сённяшняй сустрэчы са старшынёй урада РФ, паведамляе БЕЛТА [1].
"Я запрасіў свайго расійскага калегу Дзмітрыя Анатольевіча на Еўрапейскія гульні. Ён прыняў гэтую прапанову", - сказаў Сяргей Румас. Паводле яго слоў, падчас візіту Дзмітрыя Мядзведзева ў Мінск будзе абмяркоўвацца праграма дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/rumas-i-medvedev-dogovorilis-provesti-vstrechu-v-minske-vo-vremja-ii-evropejskih-igr-348651-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-myadzvedzeu