У барацьбе за гэта права беларуская дэлегацыя апярэдзіла аўстрыйскую. Гэта стала вядома на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея, які праходзіў у Браціславе.
«Права стаць гаспадарамі гэтага турніру разам з нашай першапачаткова мелі намер аспрэчваць яшчэ тры федэрацыі: Аўстрыі, Даніі і Славеніі. Але дзве апошнія дэлегацыі ў выніку знялі кандыдатуры, прычым датчане — на карысць нашай краіны. У беларуска-аўстрыйскай спрэчцы большасцю галасоў (16 супраць 9 ) перамагла заяўка ФХБ. Турнір пройдзе з 8 да 14 снежня гэтага года. За адзіную пуцёўку ў топ-10 сусветнага маладзёжнага хакея на беларускім лёдзе будуць змагацца гаспадары, а таксама зборныя U-20 Даніі, Аўстрыі, Латвіі, Славеніі і Нарвегіі», — гаворыцца на сайце Беларускай федэрацыі хакея.
Дар'я Лабажэвіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[4] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat
[5] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-federacyya-hakeya
[6] https://zviazda.by/be/tags/moladz