Землятрус магнітудай 5,1 зафіксаваны на ўсходзе ад Токіа ў прэфектуры Ціба. Такую інфармацыю распаўсюдзіла сёння Нацыянальнае метэаралагічнае ўпраўленне Японіі, паведамляе БЕЛТА [1].
Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў паўднёвай частцы паўвострава Басо, а ачаг залягаў на глыбіні каля 40 км. Штуршкі магнітудай 3,0 адчуваліся і ў цэнтры Токіа. Пагрозы цунамі няма.
Як адзначаюць мясцовыя СМІ, землятрус адбыўся за некалькі гадзін да пачатку афіцыйнага візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Японію.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tokia
[3] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zemlyatrus