Міжнародны трыбунал па марскім праве абавязаў Расію неадкладна вызваліць два ўкраінскія ваенныя караблі і дапаможнае судна і 24 украінскіх маракоў, затрыманых [1] паблізу Керчанскага праліва ў лістападзе 2018 года, і дазволіць ім вярнуцца на радзіму, задаволіўшы тым самым патрабаванні Украіны, інфармуе ВВС [2].
Міжнародны трыбунал, які засядаў у Гамбургу, у суботу абвясціў сваё рашэнне па патрабаванні Украіны аб вызваленні трох украінскіх ваенных караблёў, затрыманых у Керчанскім праліве 25 лістапада 2018 года.
Расія адмовілася прымаць удзел у пасяджэннях трыбунала.
Украінскія ваенныя караблі "Бердзянск" і "Нікаполь" і дапаможнае судна "Яні-Капу" і 24 члены іх экіпажаў былі затрыманыя расійскімі ўладамі паблізу Керчанскага праліва.
Украінскія караблі рухаліся з Адэсы ў порт Марыупаль у Азоўскім моры.
У Расіі ўкраінскія маракі абвінавачваюцца ў незаконным перасячэнні мяжы.
Рашэнне суда было вынесена большасцю ў 19 галасоў супраць аднаго.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20181126/1543210071-fsb-rasii-pacverdzila-zahop-troh-ukrainskih-karablyou-u-kerchanskim-pralive
[2] https://www.bbc.com/russian/news-48408430
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina