Легендарную падзею аднавіў БРСМ.
16 ліпеня 1944-га адбыўся ўнікальны ў сусветнай гісторыі парад - на вуліцы вызваленай беларускай сталіцы выйшла больш за 30 тысяч байцоў "лясной арміі". Гэта былі ўдзельнікі партызанскіх брыгад з Мінскай, Баранавіцкай і Вілейскай абласцей, якія акурат да 11 ліпеня працягвалі атакаваць ворага на ўсходзе ад горада.
Як гэта было, нагадала сучасным жыхарам і гасцям сталіцы Мінская гарадская арганізацыя БРСМ. Калона з конніцай, партызанамі і падпольшчыкамі, байцамі Чырвонай арміі сёння прайшла па вуліцы Камсамольскай. Сімвалам парада, як і ў 44-м, стаў казёл Малыш!
Чаму парнакапытная жывёла ішла разам з партызанамі? Малыш удзельнічаў ва ўсіх баявых аперацыях атрада "Барацьба" брыгады "Народныя мсціўцы" - хадзіў за санінструктарам і пераносіў сумку з медыкаментамі.
Ганна КУРАК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-kurak
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyzvalennya-belarusi