"Залатую пальмавую галіну" Канскага кінафестывалю атрымала карціна "Паразіты" карэйскага рэжысёра Пон Чжун Хо, піша meduza.io [1].
Гран-пры - другую па значнасці ўзнагароду - атрымаў фільм сенегальскага рэжысёра Маці Дыопа "Атлантыка".
Лепшым акцёрам прызнаны Антоніа Бандэрас ("Боль і слава" Пэдра Альмадовара), лепшай актрысай - Эмілі Бічэм ("Малыш Джо" Джэсікі Хауснер). Лепшымі рэжысёрамі сталі Жан-П'ер і Люк Дардэны, стваральнікі фільма "Малады Ахмед".
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2019/05/25/zolotuyu-palmovuyu-vetv-poluchil-film-parazity-koreyskogo-rezhissera-pon-chzhun-ho
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/film
[4] https://zviazda.by/be/tags/kinafestyval