Дагістарычны лес, які заставаўся пахаваным пад пяском і вадой на працягу 4 з паловай тысяч гадоў, раптам агаліўся ў выніку нядаўняга ўрагану ва Уэльсе, інфармуе ВВС [1].
Пад напорам моцнага ветру мора адступіла, агаліўшы паклады торфу, пад якім хаваліся дрэвы. Затым вецер развеяў торф.
Закамянелыя дрэвы можна назіраць паміж вёскамі Борт і Ініслас у графстве Керэдыгіён.
У XVII стагоддзі быў запісаны міф аб загінулай пад вадой цывілізацыі, якую называлі "патанулай сотняй".
Лічыцца, што гэтая тэрыторыя была калісьці ўрадлівай зямлёй з селішчамі, абароненымі ад паводак шлюзамі і дамбамі. У легендах распавядаецца, што гэтая зямля неаднаразова затаплівалася падчас моцных штармоў.
У VI стагоддзі н.э. было затоплена 16 мясцовых вёсак, мноства людзей загінулі.
Паводле аднаго з міфаў, гэтыя ўрадлівыя ў мінулым зямлі размяшчаліся прыкладна за 30 км на захад ад цяперашняй берагавой лініі, у цяперашняй акваторыі заліва Кардыган.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/other-news-48411244
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya