У Мінску мужчына скраў у сваёй знаёмай мабільны тэлефон, прабраўшыся ў кватэру праз акно, пакуль гаспадыня спала, паведамляе [1] прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Як растлумачыў затрыманы, ён меў намер зайсці ў госці да сваёй 35-гадовай знаёмай, але жанчына дзверы не адчыніла. Заўважыўшы з вуліцы, што ў яе ў кватэры адкрыта акно, вырашыў залезці праз яго. Пракраўшыся ў жыллё, мужчына ўбачыў гаспадыню, якая спала ў кватэры, але вырашыў яе не будзіць. Пасля, абследаваўшы памяшканне, вырашыў выкрасці мабільны тэлефон. Выйшаў мужчына гэтаксама - праз акно.
Нядоўга думаючы, фігурант накіраваўся ў бок ламбарда, дзе адразу ж абмяняў сотавы тэлефон на 40 беларускіх рублёў. Атрыманыя грашовыя сродкі затрыманы патраціў на алкагольныя напоі.
У цяперашні час матэрыял праверкі перададзены ў Партызанскі (г.Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для дачы прававой ацэнкі.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/1173
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal