Іран прапанаваў краінам Персідскага заліва падпісаць пакт аб ненападзе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы ў Багдадзе з ірацкім міністрам замежных спраў Мухамедам Алі аль-Хакімам заявіў кіраўнік іранскага МЗС Махамад Джавад Зарыф, паведамляе РБК [1] са спасылкай на тэлеканал Al Arabiya.
Дэталяў гэтага пагаднення кіраўнік ведамства не раскрыў. Сваю прамову на брыфінгу, па дадзеных канала, ён пачаў з таго, што «дзеянні Амерыкі супярэчаць рэзалюцыі Савета Бяспекі [ААН] пра ўжыванне сілы». Так кіраўнік іранскага знешнепалітычнага ведамства, тлумачыць Al Arabiya, адазваўся аб планах Злучаных Штатаў узмацніць сваю ваенную прысутнасць на Блізкім Усходзе і накіраваць туды дадатковыя войскі.
Тэгеран, адзначыў таксама на брыфінгу Зарыф, «хоча будаваць збалансаваныя адносіны з усімі дзяржавамі Персідскага заліва». «Нягледзячы на ўсе паведамленні і доказы, якія пацвярджаюць фінансаванне і падтрымку Іранам хусітаў, якія неаднаразова паражалі аб'екты ў Саудаўскай Аравіі <...>, мы прапанавалі [падпісаць] пакт аб ненападзе з суседнімі краінамі Персідскага заліва», - заявіў міністр.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/politics/26/05/2019/5cea65289a7947546d3b6aad
[2] https://zviazda.by/be/tags/iran