Па папярэдніх дадзеных, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Літве лідзіруе незалежны кандыдат Гітанас Науседа з вынікам у 66,62% галасоў выбаршчыкаў, паведамляе ВВС [1].
Науседа - эканаміст і раней уваходзіў у праўленне Банка Літвы, у палітыку прыйшоў з прыватнага банкаўскага сектара. Афіцыйна ён не звязаны ні з адной партыяй і з'яўляецца прыхільнікам ліберальнай мадэлі эканомікі.
Ягоная суперніца ў другім туры Інгрыда Шыманітэ - экс-міністр фінансаў, дэпутат Сейма, кандыдат ад кансерватыўнай партыі "Саюз Айчыны - Хрысціянскія дэмакраты", значна адстае [2] ад Науседы.
Партыя "Саюз бацькаўшчыны - Хрысціянскія дэмакраты" у свой час ускосна падтрымлівала дзеючага прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайтэ.
Яўка ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў склала амаль 52,49%, пры тым што за апошнія 15 гадоў яна не падымалася вышэй за 52%. Каля 10% грамадзян з правам голасу прагаласавалі датэрмінова.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48415440
[2] https://www.vrk.lt/en/2019-prezidento/rezultatai?srcUrl=/rinkimai/904/2/1544/rezultatai/en/rezultataiPreRezultatai.html?p_p_id=82&p_p_lifecycle=1&p_p_state=normal&p_p_mode=view&_82_struts_action=%2Flanguage%2Fview&languageId=lt_LT?p_p_id=82&p_p_lifecycle=1&p_p_state=normal&p_p_mode=view&_82_struts_action=%2Flanguage%2Fview&languageId=en_GB
[3] https://zviazda.by/be/tags/litva
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary