Знешняя дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 мая склала 16,7 млрд долараў, знізіўшыся з пачатку года на 0,2 млрд долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,3 %, паведамілі спецыялісты Міністэрства фінансаў краіны.
У студзені — красавіку нашай краінай былі прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму амаль 300 млн долараў. У той самы час пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу склала 588 млн долараў, з якіх 249,4 млн долараў — ураду Расіі, а 212,8 млн долараў — экспартна-імпартнаму банку Кітая.
Дзяржаўная запазычанасць краіны на гэтую дату склала 43,7 млрд рублёў і паменшылася ў параўнанні з пачаткам года на 1,7 млрд рублёў, або на 3,8 %. Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 мая склаў 8,5 млрд рублёў. Такім чынам, ён паменшыўся з пачатку года на 0,4 млрд рублёў, або на 4,3 %.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/doug
[5] https://zviazda.by/be/tags/finansy
[6] https://zviazda.by/be/tags/zneshnyaya-dzyarzhaunaya-zapazychanasc