Гісторыкі мяркуюць, што шлем, выпадкова знойдзены пры паглыбленні дна Бярэзіны ў Бабруйску, мог належаць полацкаму князю Ізяславу, сыну полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра, паведамляе [2] тэлеканал СТБ.
Зараз сенсацыйнай знаходкай займаюцца эксперты. Рэстаўруе 1000-гадовы артэфакт адзін з лепшых спецыялістаў - Васіль Пчэльнікаў.
Гісторык Мікалай Сілкоў, спасылаючыся на дадзеныя першапачатковай экспертызы, падкрэслівае, што знаходка - сенсацыя не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. На думку вучонага, артэфакт мог належаць полацкаму князю Ізяславу, сыну легендарнай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/skoree-vsego-my-nashli-shlem-izyaslava-polockogo-pokazyvaem?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop
[3] https://zviazda.by/be/tags/artefakt
[4] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/shlem
[6] https://zviazda.by/be/tags/babruysk
[7] https://zviazda.by/be/tags/gistoryki