Гэтыя гаджэты сталі новай звычкай кітайцаў.
Праслухоўванне аўдыёкніг стала новай звычкай кітайцаў. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі па выніках спецыяльнага даследавання, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Каля 26 працэнтаў дарослага насельніцтва Кітая і 26,2 працэнта людзей маладзейшых за 18 гадоў слухалі летась аўдыёкніжкі, што на 3,2 і 3,5 працэнта больш, чым у папярэднім годзе, адпаведна, адзначаецца ў даследаванні Кітайскай акадэміі друку і публікацый.
Сярод дарослага насельніцтва 11,7 працэнтаў выкарыстоўвалі для чытання дадаткі на мабільных тэлефонах, а 6,4 працэнта — слухалі кнігі па радыё.
У апытанні ўдзельнічалі 19683 чалавекі з 29 раёнаў правінцыйнага ўзроўню.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya